Журналістаў судзяць разам з дэманстрантамі
- 26.03.2008, 14:19
Рашэнне па справе журналіста «Нашай Нівы» Сяргея Печанкі будзе абвешчана пасля 14.00. Абодва сведкі-міліцыянты Зароўскі і Запечанка сцвярджаюць, што журналіст крычаў «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!» і што ў журналіста з сабою быў сцяг.
Калегі журналіста сцвярджаюць, што ўсё гэта хлусня. Журналіст выконваў рэдакцыйнае заданне і асвятляў акцыю.
У Завадскім судзе судзяць фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Андрэя Лянкевіча. Яго пры затрыманні моцна збілі.