BE RU EN

Журналіста Сямёна Печанко прысудзілі да 15 сутак арышту

  • 26.03.2008, 15:36

Журналіста газеты «Наша Ніва» Сямёна Печанко cуд Маскоўскага раёна прысудзіў да 15 сутак арышту. Прысуд вынесла суддзя Тамара Унукевіч.

На судзе выступалі сведкі-міліцыянты Зароўскі і Запечанка, якія сцвярджалі, што журналіст крычаў «Ганьба!» і «Жыве Беларусь!» і што ў журналіста з сабою быў сцяг.

Калегі журналіста сцвярджаюць, што ўсё гэта хлусня. Журналіст выконваў рэдакцыйнае заданне і асвятляў акцыю.

У Завадскім судзе судзяць фотакарэспандэнта «Нашай Нівы» Андрэя Лянкевіча. Яго пры затрыманні моцна збілі.

Апошнія навіны