BE RU EN

Польскі Сейм мае намер заняць актыўную пазіцыю ў Еўрасаюзу ў справе Беларусі

  • 27.03.2008, 15:25

У Варшаве скончылася экстранная прэс-канферэнцыя з нагоды рэпрэсіяў у дачыненні да беларускіх незалежных журналістаў.

Дырэктар фінансаванага польскім урадам тэлеканалу Белсат Агнешка Рамашэўская заклікала Міністэрства Замежных Спраў Польшчы да актыўнай пазіцыі ў дачынэнні да становішча незалежных журналістаў у Беларусі.

Як паведамляе “Еўрарадыё”, кіраўнік польскай парламенцкай камісіі па сувязях палякаў замежжа Марэк Бароўскі заклікаў урад заняць актыўную пазіцыю ў справе Беларусі на форуме Еўрасаюзу, каб – як заявіў палітык – супраціў падобнай практыкі быў больш выразны і эфэктыўны.

Апошнія навіны