КДБ рыхтуе закон аб выездзе за мяжу
- 3.03.2008, 10:00
Да сярэдзіны 2008 года ў Беларусі будзе распрацаваны і прадстаўлены ў «палату прадстаўнікоў» праект Закона «Аб парадку выезду з Рэспублікі Беларусь і ўезду ў Рэспубліку Беларусь грамадзян Рэспублікі Беларусь».
Удзел у распрацоўцы новага закона возьмуць усе зацікаўленыя ведамствы: КДБ, МУС, Дзяржпамежкамітэт, Міністэрства замежных спраў.
Як растлумачылі «Ежедневнику» ў КДБ, неабходнасць распрацоўкі законапраекта выкліканая тым, што апошнім часам былі занесеныя шмат змен у розныя заканадаўчыя акты, датычныя выезду і ўезду ў Беларусь. У прыватнасці, быў скасаваны дазваленчы штамп на выезд, а таксама ўведзеныя абмежаванні на выезд, датычныя тых асоб, у дачыненні якіх вядзецца крымінальны пераслед або яны маюць фінансавыя запазычанасці па рашэнням судоў, якія ўступілі ў законную сілу.
Між іншым, гэтыя новаўвядзенні ўступаюць у супярэчнасці з іншымі актамі і выклікаюць мноства пытанняў як у саміх грамадзян, так і ў супрацоўнікаў МУС, КДБ і Дзяржпамежкаміта. Нібыта для ліквідавання супярэчнасцяў і прывядзення нарматыўнай базы, датычнай выезду і ўезду ў Беларусь беларускіх грамадзян, і распрацоўваецца новы закон.