BE RU EN

Лукашэнка адным з першых павіншаваў Мядзведзева

  • 3.03.2008, 17:40

Аляксандр Лукашэнка адным з першых павіншаваў Дзмітрыя Мядзведзева з перамогай на выбарах Прэзідэнта Расеі.

«Падтрымаўшы Вас, расейскія выбаршчыкі выказаліся за працяг стваральнага курсу, мэтай якога з'яўляецца адраджэнне моцнай дзяржавы, умацаванне адзінства Расеі», –гаворыцца ў віншаванні.

«Беларусы шчыра рады поспехам, дасягнутым Расеяй за апошні час. Перакананы, аб'яднанымі высілкамі нам атрымаецца надаць новы дынамізм беларуска-расейскім інтэграцыйным працэсам, стварыць аснову для далейшага падвышэння дабрабыту грамадзян нашых краін, разам выдужаць у свеце нарастальных пагроз і выклікаў», – падкрэсліў Лукашэнка.

Апошнія навіны