BE RU EN

Спыніць зверствы АМАПу(Фота)

  • 31.03.2008, 10:00

30 сакавіка а 18 гадзіне на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Казлова, дзе 25 сакавіка была жорстка разагнаная дэманстрацыя апазіцыі, прайшла акцыя з патрабаваннем спыніць жорсткае падаўленне мірных дэманстрацый у Менску.

Актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» сталі ланцугом уздоўж падарожнай часткі і паднялі ўверх рукі. Рукі былі ў чырвонай фарбе, што павінна было сімвалізаваць кроў людзей, якіх жорстка збівалі амапаўцы ў той дзень.

Мінакі цікавіліся ў маладых людзей, што гэта значыць. Актывісты распавядалі, што адбылося 25 сакавіка ў гэтым месцы.

Апошнія навіны