BE RU EN

Разгромлены офіс партыі БНФ

  • 31.03.2008, 10:59

Сёння раніцай актывісты партыі БНФ, калі прыйшлі ў офіс, убачылі пабітыя вокны, размаляваныя свастыкай сцены і дзверы.

Акрамя свастыкі, да сцен былі прымацаваныя ўлёткі незарэгістраванай Нацыянал-бальшавіцкай партыі Беларусі.

“У нямоглай злосці і спробах спыніць праеўрапейскія настроі ў Беларусі, маргінальная агентура Расейскай Імперыі займаецца дробнымі гадасцямі”, – так пракаментаваў здарэнне прэс-цэнтру Хартыі’97 намеснік старшыні Партыі БНФ Віктар Івашкевіч.

Сябры Партыі БНФ звярнуліся ў міліцыю. Цікава, што побач з офісам партыі знаходзіцца Акадэмія міліцыі. «Вокны б'юцца гучна, асабліва ўначы. Акадэмія МУС абавязаная ахоўваць суседнія дамы, але яны гэтага не зрабілі», – адзначыў Івашкевіч.

Фота "Наша Ніва"

Апошнія навіны