BE RU EN

Фашысты нападаюць на жыхароў Наваполацка

  • 31.03.2008, 11:24

Увечары 30 сакавіка групы “скінхэдаў” ажыццявілі некалькі нападаў на моладзь і жыхароў Наваполацка.

Прычым, як распавядаюць мясцовыя праваабаронцы, найбольш пацярпелі ад іх дзеянняў моладзевыя нефармалы, якія па вечарах збіраюцца ў цэнтры, хоць збітыя былі і звычайныя мінакі.

"Крыўдна, што цягам некалькіх гадзін на вуліцах Наваполацка не з'явілася ніводнага міліцэйскага патруля, што дазволіла фашысцкім групоўкам бяскарна парушаць грамадскі парадак," – канстатуе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Апошнія навіны