BE RU EN

БелАЗы прастойваюць на складах

  • 4.03.2008, 12:06

Працягвае расці колькасць нерэалізаваных вялікагрузных самаскідаў вытворчасці Беларускага аўтазавода ў Жодзіна.

Паводле дадзеных Менскага абласнога кіравання статыстыкі на 1 лютага гэтая лічба складала 263 аўтамабілі. У той самы час месяц таму на складскіх пляцоўках беларускага аўтагіганта захоўвалася 256 незапатрабаваных аўтамабіляў.

Галоўным чынам з прычыны гэтай акалічнасці аб'ём нерэалізаваных тавараў у Жодзіна перавышае сярэднемесячную вытворчасць на 40%. Іншымі словамі, паўтара месяца прадпрыемства горада працавалі на склад, не атрымліваючы за гэта ніякіх грошай.

У цэлым запасы гатовай прамысловай прадукцыі на прадпрыемствах Менскай вобласці ў студзені павялічыліся ў фактычных цэнах на 6,2% і дасягнулі на 1 лютага 677,5 мільярдаў рублёў. Год таму яны складалі 606,6 мільярдаў рублёў, паведамляе «Борис Электронный».

Апошнія навіны