BE RU EN

Пракуратура прад’яўляе абвінавачваньні актывістам апазыцыі

  • 4.03.2008, 16:16

Актывісту арганізацыі “Малады фронт” Уладзімеру Сяргееву і актывістам Аб’яднанай грамадзянскай партыі Міхасю Пашкевічу і Міхасю Крываву прад’явілі абвінавачаньне ў крымінальнай справе, якая распачатая паводле падзеяў 10 студзеня.

Усіх трох актывістаў вінавацяць ва ўдзеле ў масавых беспарадках. У гэтай крымінальнай справе статус падазраваных маюць яшчэ 11 чалавек.

10 студзеня ў Менску прайшла масавая акцыя пратэсту прадпрымальнікаў супраць указаў Аляксандра Лукашэнкі, якія зьнішчаюць іх бізнэс. Падчас акцыі людзі перакрылі пракспект Незалежнасьці, патрабуючы ад уладаў адмены указаў.

Апошнія навіны