BE RU EN

Сусветны банк: Беларускім уладам трэба яшчэ шмат чаго зрабіць

  • 5.03.2008, 9:23

Адмена "залатой акцыі" ў Беларусі здымае значныя бар'еры для інвестараў і інвестыцый, заявіў "Інтэрфаксу" прадстаўнік групы Сусветнага банка ў Беларусі Крэйг Бэл.

"Пэўныя меры, прынятыя ўрадам Беларусі апошнім часам для паляпшэння дзелавога клімату і заахвочвання інвестыцый, уражваюць. Адмена "залатой акцыі" – вельмі пазітыўны крок для Беларусі", – сказаў К.Бэл.

"Аднак для стварэння спрыяльнай рэгулятарнай серады для бізнэсу і інвестараў трэба зрабіць яшчэ шмат чаго", – падкрэсліў ён.

Апошнія навіны