BE RU EN

Суд падтрымаў міліцэйскае бясчынства

  • 5.03.2008, 14:50

Моладзевага актывіста Максіма Сергяйца за распаўсюджванне налепак з запрашэннем адсвяткаваць Дзень Волі, суд Цэнтральнага раёна Менска прысудзіў да 5 сутак арышту. Учора пры затрыманні актывіста збілі наўпрост ў райаддзеле міліцыі.

Суддзя Таццяна Паўлючук абвінаваціла актывіста ў парушэнні арт. 23.34 КаАП – «парушэнне правіл арганізацыі масавых мерапрыемстваў». Сведкамі на судзе выступалі супрацоўнікі Цэнтральнага аддзела аховы Мікалай Янушкевіч і Вадзім Губараў.

Нагадаем, што Максіма Сергяйца ўчора затрымалі ў адным з тралейбусаў Менска ў момант, калі ён наклеіў налепку. У аддзяленні міліцыі хлопца збілі. Як сведчыць таксама затрыманы, а пасля вызвалены дэмакратычны актывіст Аляксей Шлома, Сергяец прад'яўляў міліцыянтам законныя патрабаванні: скласці пратакол і прадставіцца. Максіма білі па галаве і наносілі моцныя ўдары ў грудзі. Шлома, які даўно ведае Сергяйца, сказаў, што той – сардэчнік, дрэнна сябе адчуў (што нядзіўна ў такіх умовах) і патрабаваў выклікаць «хуткую дапамогу», у адказ на што атрымаў яшчэ некалькі ўдараў.

Апошнія навіны