BE RU EN

Мядзведзеў усё-ткі едзе ў Менск

  • 6.03.2008, 8:40

Новаабраны прэзідэнт Расеі Дзмітрый Мядзведзеў падчас тэлефоннай гутаркі з Аляксандрам Лукашэнкам атрымаў запрашэнне наведаць Менск з візітам, якое з удзячнасцю прыняў.

Пра гэта паведаміў РІА «Новости» прадстаўнік апарата першага віцэ-прэм'ера РФ.

"Лукашэнка павіншаваў Мядзведзева з пераканаўчай перамогай на выбарах", – дадаў суразмоўца агенцтва.

Паводле яго слоў, гутарка адбылася з ініцыятывы беларускага боку.

Апошнія навіны