У Салігорску з'явіцца вуліца імя Васіля Быкава
- 6.03.2008, 14:30
Адна з вуліц Салігорска будзе названая імем сусветна вядомага беларускага пісьменніка Васіля Быкава.
З такой прапановай да адміністрацыі горада звярнуўся Незалежны прафсаюз гарнякоў (НПГ), паведамляе Інтэрнэт-газета “Iнфа-Курэй’ер”.
Па словах Дзяніса Таўпекі, прэс-сакратара НПГ, у адказе за подпісам старшыні Салігорскага райвыканкама Аляксандра Рымашэўскага паведамляецца, што ў 2009 годзе ў Салігорску плануецца будаўніцтва новага мікрараёна. “Адна з вуліц у гэтым мікрараёне можа быць названая ў гонар Васіля Быкава”, – гаворыцца ў лісце.