Пуцін зацікавіўся стасункамі Беларусі з Захадам
- 6.03.2008, 16:19
Сёння адбылася тэлефонная гутарка Аляксандра Лукашэнкі і Уладзіміра Пуціна.
Як паведамілі БелТА у прэс-службе беларускага кіраўніка, падчас гутаркі былі абмеркаваныя пытанні будаўніцтва «саюзнай дзяржавы», умацавання гандлёва-эканамічных стасункаў, супрацоўніцтва ў гуманітарнай сферы і ў галіне гарантавання сумеснай бяспекі, узгодненыя дзеянні ў знешняй палітыцы, а таксама іншыя тэмы.
Адбылася дэталёвая гутарка аб перспектывах будаўніцтва алімпійскіх аб'ектаў у Краснадарскім боку Расейскай Федэрацыі з удзелам Беларусі.
«Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін абмеркавалі таксама стан і перспектывы развіцця стасункаў Беларусі з асобнымі заходнімі дзяржавамі», – адзначылі ў прэс-службе.