BE RU EN

У менскім метро чалавек ратаваўся ад дэманаў (Відэа)

  • 6.03.2008, 16:52

Менчук 20 хвілін бегаў па тунэлі метро. Ён уцякаў ад дэманаў і з радасцю здаўся міліцыянтам. Шляхі тэрмінова абясточылі, а цягнік затрымалі.

У тунэлі паміж станцыямі запалілі дзяжурнае святло, і міліцыя кінулася перахапляць аб'ект. Адзін супрацоўнік пабег з боку «Першамайскай», другі – насустрач яму, ад «Пралетарскай». Пасярэдзіне паміж станцыямі міліцыянты злавілі 27-гадовага мужчыну, піша «КП в Беларуси».

– Парушальнік не аказаў супраціву, наадварот, кінуўся мяне дзякаваць! – успамінае Віталь РАГАЧОЎСКІ, прапаршчык АУС па ахове метрапалітэна. – Гаварыў: «Слава богу, што вы выратавалі мяне ад цёмных сіл. Яны сачылі за мной у вагоне, хацелі забіць». Калі выбраўся з тунэлю, ён патэлефанаваў жонцы: «Тэрмінова зачыні вокны, падапры дзверы, дэманы прыйдуць і за табой…»

Хлопец бегаў па тунэлі 21 хвіліну. Рух спынілі ў 21.10, але цягнікоў было не шмат, і састаў затрымалі ўсяго на 12 хвілін.

У міліцыі на хлопца склалі пратакол за парушэнне правіл карыстання метрапалітэнам. Высветлілася, што парушальнік працуе на адным з дзяржпрадпрыемстваў. Потым хлопцу выклікалі «Хуткую» і адправілі ў псіхіятрычную клініку ў Навінкі. Калі яго прызнаюць разумным, то за дробнае хуліганства мужчына можа атрымаць штраф да пяці базавых велічынь (175 тысяч беларускіх рублёў) або будзе арыштаваны.

Апошнім разам пагоня ў тунэлі менскага метрапалітэна была ў 2001 годзе – тады на шляхі сіганула малпачка.

http://video.rutube.ru/8ab3c753c2473b43f223cca767b51cab

Апошнія навіны