BE RU EN

Лукашэнка сам вырашыць, куды паставіць помнік Багдановічу

  • 7.03.2008, 9:07

Дагэтуль незразумела, ці застанецца манумент ля Тэатра оперы і балета ў Менску.

Дзіды вакол помніка Багдановічу, дакладней месца, дзе ён павінен апынуцца пасля завяршэння рэканструкцыі опернага тэатра, ламаюць дагэтуль.

– Канчатковае рашэнне яшчэ не прынятае, – адказалі «КП в Беларуси» ў інстытуце «Менскпраект». – Але мы лічым, што цяпер ён стаіць не ў самім лепшым месцы – на скразняку, публіка, якая выходзіць з тэатра, глядзіць яму ў патыліцу. Калі за яго спіной з'явіцца фантан, а будынак самога тэатра ўпрыгожаць скульптуры ў антычным стылю, стылістычна будзе зусім дрэнна.

Таму спецыялісты інстытута і прапанавалі перанесці помнік на алею, якая ідзе ў скверы ўздоўж вуліцы Багдановіча ў Менску.

– Там вельмі ўдалае месца, – лічыць галоўны архітэктар праекту Ірына СІНЕЛЬНІК. – Багдановіч бы стаяў тварам да вуліцы, у тым месцы праглядаецца Свіслач, акружаны быў бы паркам, яго бачылі б гледачы, якія ідуць у тэатр, з усіх бакоў. Але мы не чакалі, што гэтая прапанова выкліча столькі гневу.

Канчатковае рашэнне, дзе стаяць Багдановічу, прыме Аляксандр Лукашэнка. На наступным тыдні яму пакажуць абодва варыянты рэканструкцыі сквера – з помнікам на ранейшым месцы і на новым.

Апошнія навіны