BE RU EN

Міністр абароны едзе ва Украіну

  • 7.03.2008, 10:49

12–13 сакавіка міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў будзе знаходзіцца з візітам ва Украіне. Пра гэта БелаПАН паведамілі ў беларускай амбасадзе ў Кіеве.

У рамках візіту запланаваныя перамовы Л.Мальцава з міністрам абароны Украіны Юрыем Ехануравым, перамовы вайсковых дэлегацый дзвюх краін. У Кіеве кіраўнік беларускага абароннага ведамства наведае Нацыянальную акадэмію абароны Украіны, у прыватнасці, цэнтр падрыхтоўкі афіцэраў для працы ў шматнацыянальных штабах, а таксама вайсковы ліцэй імя Івана Богуна.

Апошнія навіны