Мінфін Расеі: З субсідаваннем эканомікі Беларусі скончана
- 7.03.2008, 12:01
Міністэрства фінансаў Расеі прызнае, што субсідавала эканоміку Беларусі, і заяўляе, што гэта засталося ў мінулым.
У апошнія гады Расея фактычна субсідавала эканоміку Беларусі пастаўкамі таннага газу «за кошт таго, што не вырашаліся пытанні па экспартнай нафтавай пошліне пры перапродажы Беларуссю нафтапрадуктаў», – заявіў сёння ў Дзярждуме намеснік міністра фінансаў РФ Сяргей Шаталаў.
«У апошнія гады мы гэтыя пытанні ў вельмі значнай ступені адрэгулявалі, прыняўшы праграму падвышэння цэн на газ, вырашыўшы пытанне з нафтавымі пошлінамі», – сказаў намеснік міністра.
Нагадаем, што Расея ў снежні 2007 года дамовілася з Беларуссю аб выдзяленні рэспубліцы 15-гадовага стабкрэдыту на суму 1,5 мільярда даляраў.
Намеснік міністра адзначыў, што Беларусь абслугоўвае атрыманыя ад Расеі крэдыты без якія-небудзь затрымак.
«Калі казаць пра крэдыты, якія атрымлівае Беларусь, то гэтая дзяржава абслугоўвае гэтыя крэдыты абсалютна дакладна і ў тэрмін. Таму казаць пра бязвыплатнасць такой падтрымкі наўрад ці можна», – сказаў Шаталаў падчас свайго выступу ў Дзярждуме ў пятніцу, 7 сакавіка.