BE RU EN

Лукашэнка працаўладкуе былых «дэпутатаў»

  • 1.04.2008, 10:17

31 сакавіка адбылася сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з спікерам «палаты прадстаўнікоў» Вадзімам Паповым. На ёй былі абмеркаваныя пытанні фармавання міжнароднага прававога поля, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы.

На восьмай сесіі «палаты прадстаўнікоў», якая адкрыецца 2 красавіка, «дэпутаты» разгледзяць пагадненні з Польшчай, Літвой і Латвіяй у сувязі з уступленнем гэтых краін у Шэнгенскую зону, пішуць «Белорусские новости».

У цэнтры ўвагі сустрэчы А.Лукашэнкі з В.Паповым таксама знаходзіліся пытанні, датычныя завяршэння паўнамоцтваў «дэпутатаў» гэтага склікання і іх далейшага працаўладкавання. Лукашэнка падкрэсліў, што наяўныя веды і досвед экс-«дэпутатаў» будуць запатрабаваныя ў дзяржаве.

В.Папоў паведаміў, што сёлета ў поўным аб'ёме будзе выкананае патрабаванне Лукашэнкі аб скарачэнні тэрмінаў разгляду праектаў законаў да 1 года.

Апошнія навіны