Грошай на сацыяльную дапамогу катастрафічна нестае
- 10.04.2008, 10:41
«Дэпутат» Марыя Худая выступіла зь ініцыятывай правесьці сумеснае паседжаньне «палаты прадстаўнікоў» і Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, на якім будзе пераказана інфармацыя пра рэалізацыю указу прэзыдэнта пра адрасную сацыяльную дапамогу.
Такую прапанову яны выказала 2 красавіка на плянарным паседжаньні ніжняй палаты «парлямэнта».
"Неабходна правесьці паседжаньне, магчыма, закрытае, на якім Мінпрацы выкладзе нам інфармацыю за першы квартал пра тое, колькі зэканомлена ў сувязі са скасаваньнем ільготаў і колькі выдаткавана згодна з указам пра сацыяльную дапамогу ", — сказала М.Худая.
Паводле яе словаў, гэткае паседжаньне "просто неабходна". "Я маю інфармацыю, напрыклад, што ў Нясьвіскай і Клецкай выбарчых акругах выдзеленыя на год на сацыяльную дапамогу сродкі ўжо выдаткаваны, даводзіцца шукаць дадатковыя сродкі", —падкрэсьліла М.Худая.
У сваю чаргу старшыня «палаты прадстаўнікоў» Вадзім Папоў нагадаў, што "у гэтым годзе на гэтыя мэты выдзелілі 34,8 млрд. рублёў, а ў мінулым — толькі 6,4 млрд. рублёў".