BE RU EN

Беларускі рэжым ідзе на збліжэньне з Сырыяй

  • 10.04.2008, 11:30

Пытаньні пашырэньня двухбаковых беларуска-сырыйскіх дачыненьняў былі абмеркаваны пад час візыту ў Сырыю беларускай дэлегацыі на чале з намесьнікам міністра замежных справаў Беларусі Віктарам Гайсёнкам, паведамілі “Інтэрфаксу” ў МЗС Беларусі.

“Пад час візыту беларускай дэлегацыі ў Сырыю прайшлі палітычныя кансультацыі паміж МЗСамі дзьвюх краінаў. В.Гайсёнак са сваім сырыйскім калегам Абдэлям Фатахам Амурам абмеркавалі пытаньні разьвіцьця двухбаковых палітычных, эканамічных, інвэстыцыйных адносінаў”, паведамілі ў МЗС.

Апрача таго, былі абмеркаваны пытаньні ўзаемадзеяньня на ўзроўні міжнародных арганізацый, а таксама ў адукацыйным, культурным і навукова-тэхнічным абсягах, праінфармавалі ў міністэрстве.

Бакі абмяняліся думкамі пра актуальныя праблемы міжнароднай павесткі дня: сытуацыі ў Лібане, Іраку, мірным урэгуляваньні на Бліжнім Ўсходзе, паведамілі ў МЗС.

Цягам сустрэчы са старшынём зьнешнепалітычнага ведамства Сырыі пацьверджана яго гатовасьць наведаць Беларусь, адзначылі ў міністэрстве.

У рамках візыту ў Сырыю адбылася сустрэча В.Гайсёнка зь міністрам эканомікі і гандлю Сырыі Амэрам Хосьні Лутфі, які зьяўляецца старшынём сырыйскай часткі сумеснай беларуска-сырыйскай камісіі па гандлёвай, эканамічнай і тэхнічнай супрацы, праінфармавалі ў МЗС.

Бакі таксама абмеркавалі пытаньні, зьвязаныя з рэалізацыяй пагадненьняў, дасягнутых у Менску ў лютым гэтага году, паведамілі ў міністэрстве.

В.Гайсёнак наведаў Алеппо, зьдзейсьніў перамовы з губэрнатарам гораду, прэзыдэнтам

Гандлёвай Палаты і ўзяў удзел у афіцыйнай цырымоніі адкрыцьця Пачэснага консульства Беларусі, паведамілі ў МЗС.

Апошнія навіны