BE RU EN

Артур Фінькевіч: «За 15 сутак арышту я прайшоў праз 6 камэр»

  • 10.04.2008, 13:06

Адзін зь лідэраў «Маладога Фронту» Артур Фінькевіч распавядае ў інтэрвію прэсаваму цэнтру Хартыі’97 пра 15 сутак арышту, адбытых ім у спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку за ўдзел у акцыі на Дзень Волі. Пад час знаходжаньня на Акрэсьціна яму давялося сядзець у шасьці камэрах.

-- Затрымлівалі нас 25 сакавіка груба, жорстка. Амапаўцы білі па галовах дубінкамі, кулакамі. Па нагах – шчытамі і ботамі са сталёвымі накаленьнікамі. Гэта вельмі балюча – у людзей падварочваліся ногі, і яны валіліся… Мы разам са Зьмітром Дашкевічам і Аленай Макарэвіч спрабавалі прарвацца праз кардон, але пасьля камандзір менскага АМАПу Падабед даў загад: “Взять этих мразей”. Нас закінулі ў аўтобус. Спачатку мяне, пасьля зьверху Дашкевіча і Лену Макарэвіч. Так, “штабэлямі”, і ляжалі… Пра што можна казаць, калі нават журналістаў білі, яны ехалі ў аўтобусе разам з намі з разьбітымі тварамі, насамі… Відаць, улады так вырашылі адказаць на санкцыі, уведзеныя ЗША ў дачыненьні да “Белнафтахіму”. Тым ня менш, я ўпэўнены, што з-за гэтага жорсткага разгону рэжым трапіў у пройгрыш. І я ўпэўнены, што акцыі гэтай вясны будуць яшчэ больш масавымі, і рэзананс будзе яшчэ большым, -- кажа Артур Фінькевіч.

У спэцпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна, па словах Фінькевіча, было не лягчэй. Яму давялося прайсьці праз 6 (!) камэр.

“Ужо ў першы дзень я меў непрыемную гутарку з загадчыкам спэцпрыёмніку. Я быў абураны забаронай перадаваць нам у камэры спальныя мяхі. Мала таго, што прадукты забаранілі перадаваць, дык яшчэ і цёплыя рэчы! Я абвясьціў ультыматум - маўляў, калі нам не дадуць спальнікі, то ўсе 26 арыштаваных дэманстрантаў кожныя 15 хвілін патрабавацьмуць “хуткай дапамогі”. У адказ мяне адразу адсадзілі ад “палітычных” і пачалі пераводзіць з адной камэры ў другую… Пагражалі яшчэ 15 суткамі арышту. Мяне падсаджвалі, пераважна, да побытавых хуліганаў, п’яніц, бамжэй. Большасьць відавочна хварэла на пэдыкулёз. Ператрусы ладзіліся вельмі часта і па-хамску. Вытрэсвалі на брудную падлогу ўсе сродкі гігіены, ручнікі, зубныя шчоткі, а пасьля глядзелі на адзеньні кожнае шво. Усе камэры былі перанаселены”, -- распавёў Фінькевіч.

Апошнія навіны