BE RU EN

Васілевіч умывае рукі

  • 11.04.2008, 15:02

Генеральная пракуратура РБ перанакіравала зварот БАЖ у пракуратуру г. Менска. Пра гэта паведамляецца ў лісце, які журналісцкая арганізацыя 10 красавіка атрымала ад генеральнага пракурора Рыгора Васілевіча ў адказ на свой нядаўні зварот у звязку з ператрусамі ў журналістаў.

На патрабаванне БАЖ зрабіць прадугледжаныя законам захады для спынення пераследу журналістаў генеральны пракурор паведаміў толькі, што зварот перанакіраваны «для арганізацыі разгляду па сутнасці» ў пракуратуру Менска.

«Гэты адказ лагічны. У дадзеным выпадку можна казаць, што прыняцце рашэння па нашым запыце адкладзенае», — паведаміў, азнаёміўшыся з лістом, кіраўнік Цэнтру прававой абароны СМІ пры БАЖ Міхаіл Пастухоў.

Па яго словах, юрысты БАЖ маюць сваё меркаванне аб законнасці і абгрунтаванасці ператрусаў у кватэрах журналістаў. «Мы пакуль не агучваем яго, каб не навязваць такім чынам прадстаўнікам пракуратуры. Мы чакаем ад іх праверкі па нашым звароце і адпаведнага матываванага адказу», — зазначыў Міхаіл Пастухоў.

Апошнія навіны