Помнік Багдановічу знеслі (фота)
- 11.04.2008, 17:12
У Менску пачаўся дэмантаж помніка беларускаму паэту Максіму Багдановічу. Рабочыя кажуць мінакам, што вязуць яго “на рэстаўрацыю”.
Як мы паведамлялі раней, помнік беларускаму паэту Максіму Багдановічу, размешчаны каля тэатра оперы і балету ў Менску, будзе перамешчаны да вуліцы, названай у імя паэта. Такое рашэнне прынята пад час нядаўняга знаёмства Аляксандра Лукашэнкі з хадой рэстаўрацыі і рэканструкцыі Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балету.
Як заявіў міністр культуры Уладзімір Матвяйчук, “ёсць шмат пунктаў гледжання на перанос помніка”. “Маецца прапанова перанесці яго ў бок вуліцы Багдановіча”, - сказаў міністр. Ён паведаміў, што на месцы помніка плануецца стварыць архітэктурны ансамбль, дзе будзе пабудаваны фантан і скульптурныя кампазіцыі.
Фота minchanin.esmasoft.com