Супрацоўнікі ДАІ затрымалі аўтобус з апазіцыянерамі
- 14.04.2008, 10:20
Побач з Лідай супрацоўнікі ДАІ затрымалі мікрааўтобус з ехаўшымі ў ім апазіцыянерамі.
У затрыманых апынуліся моладзевы актывіст Франак Вячорка, рэжысёр Валер Мазынскі і бард Андрэй Плясанаў. Па словах Франка Вячоркі, супрацоўнік ДАІ заявіў, што мікрааўтобус вышукваецца як удзельнік нядаўняга ДТЗ.
Затрыманыя ехалі ў Горадню, дзе мелася адбыцца прэзентацыя серыі беларускіх аўдыёкніг таварыства “Белтонмедыя”, адкрыццё фотавыставы “Дзесяць год з аднаго вакна” Андрэя Плясанава, а таксама выступ пераможцаў фэсту “Бардаўская восень”, перадае “Тэлеграф” са спасылкай на “Радыё Свабода”.
Франак Вячорка адзначыў, што ў Лідзе пасажыры пакінулі мікрааўтобус і вырашалі сваёй хадой дабірацца да Горадні.