BE RU EN

Афіцыйны Менск настойвае на ад’ездзе амерыканскіх дыпламатаў

  • 14.04.2008, 11:22

У Менску чакаюць, што амбасада ЗША яшчэ раз абмяжуе колькасць сваёй дыпмісіі. Злучаныя Штаты пакуль не адказалі па паўторнае патрабаванне беларускага боку скараціць колькаснасць амбасады ў Менску да 7 чалавек.

“На мінулым тыдні была заява Дзярждэпартаменту ЗША. Ніякіх новых дзеянняў амерыканскім бокам не ладзілася”, - заявілі “Інтэрфаксу” ў амбасадзе ў Менску.

Раней прадстаўнік дзяржаўнага дэпартаменту ЗША Том Кейсі заявіў, што ў Вашынгтоне лічаць “беспадстаўным і несправядлівым” новы заклік Беларусі скараціць штат амерыканскай амбасады ў Менску.

“Мы лічым гэта новае патрабаванне, як і ранейшыя, беспадстаўным і несправядлівым. Відаць, мы працягнем абмяркоўваць гэтую праблему з уладамі Беларусі”, - заявіў Т.Кейсі.

Раней у сувязі са здзейсненымі да беларускага канцэрну “Белнафатахім” эканамічнымі санкцыямі з боку ЗША, амерыканскаму амбасадару ў Беларусі Карэн Сцюарт было рэкамендавана пакінуць краіну “для кансультацый”. З гэтай самай мэтай быў адкліканы амбасадар Беларусі ў ЗША Міхаіл Хвастоў.

Апошнія навіны