BE RU EN

У Расеі ствараецца грамадзкая ініцыятыва «Салідарнасьць зь Беларусьсю»

  • 15.04.2008, 8:59

16 красавіка ў Незалежным прэс-цэнтры ў Маскве адбудзецца прэс-канфэрэнцыя, прысьвечаная гучнаму палітычнаму працэсу ў Беларусі, а таксама заснаваньню расейскай грамадзкай ініцыятывы "Салідарнасьць зь Беларусьсю".

У прэс-канфэрэнцыі прымуць удзел Марыя Парамонава (МПД), Алег Казлоўскі (Абарона), Аляксандр Чайчыц (беларуская дыяспара Масквы), Валянцін Гэфтэр (Інстытут правоў Чалавека) і іншыя. Размова будзе ісьці аб "справе 14-ці", крымінальным перасьледзе актывіста моладзевай арганізацыі "Ініцыятыва" Андрэя Кіма і прадпрымальніка Сяргея Парсюкевіча; якія зараз знаходзяцца на Валадарцы, агульнай сытуацыі з правамі чалавека ў Беларусі, а таксама прычынах заснаваньня і плянах дзейнасьці расейскай грамадзкай ініцыятывы "Салідарнасьць зь Беларусьсю".

Пасьля канчатка прэс-канфэрэнцыі адбудзецца традыцыйная акцыя ля амбасады Беларусі, якая сымбалізуе ўзьнікненьне грамадзкай ініцыятывы і важнасьць салідарнасьці з палітвязьнямі.

Апошнія навіны