BE RU EN

Пераход са станцыі метро "Кастрычніцкая" на "Купалаўскую" ўлетку і ўвосень будзе зачынены?

  • 15.04.2008, 10:14

Паўстала пытанне пра будаўніцтва дадатковага эскалатара на пераходзе са станцыі метро "Кастрычніцкая" на "Купалаўскую".

Каб аспрэчыць ці пацвердзіць інфармацыю, TUT.by звярнуўся да адмыслоўцаў.

- Плануем пачаць працу па замене эскалатараў ужо 1 чэрвеня. Гэта значыць, станцыя "Кастрычніцкая" будзе зачынена, цягнікі будуць праходзіць міма, - пацвердзіў галоўны інжынер дырэкцыі па будаўніцтве Менскага метрапалітэну Аляксей Мурач. - Разлічваем усё зрабіць за 150 дзён. Гэта пры тым, што, магчыма, будаўнікам давядзеца працаваць круглыя суткі.

- Ці можна будзе перасесці з адной галіны на іншую?

- Намі прапанаваны два варыянты. Зачыніць пераход цалкам - ці часткова, пакінуўшы магчымасць пераходзіць са станцыі "Купалаўская" на "Кастрычніцкую". Нажаль, пры дэталёвым разглядзе другі варыянт выявіўся практычна няздзейсным.

- Якім чынам атрымаецца размясціць чатыры экскалатары замест трох?

- Паміж эскалатарамі ўкраінскай вытворчасці будуць усталяваны балюстрады меншай шырыні. Як, напрыклад, у гандлёвым цэнтры "Сталіца".

Апошнія навіны