У знак пратэсту дачнікі перакрылі шлях цягніку
- 15.04.2008, 11:10
Дачнікі ў мінулую суботу не змаглі ўціснуцца ў прыгарадны цягнік Берасце — Влодава на станцыі Берасце-Паўднёвае. Абураныя тым, што ім не хапіла месцаў ў перапоўненых вагонах, яны жывой сцяной сталі на рэйкі і перакрылі цягніку шлях.
Кіраўніцтва чыгункі мусіла падаць праз некалькі гадзін іншы цягнік з дадатковымі вагонамі. У яго пераселі пасажыры затрыманага цягніка і тыя, каму ў ім не знайшлося месцаў, піша "Рэспубліка".