КДБ цісне на актывістаў «Маладога Фронта»
- 15.04.2008, 12:11
У панядзелак лідэрке Гарадзенскай філіі «Маладога Фронту» Хрысьціне Марчук тэлефанавалі з вабласнога адзьдзела КДБ і папрасілі прыйсьці на размову.
- Калі я адмовілася і прыстрашыла паскардзіцца ў міліцыю на тэлефоннае хуліганства, малады чалавек, які размаўляю са мною, паабяцаў прыслаць позву. Я сказала – дасылайце, бяз позвы я нікуды не пайду, - распавядае Хрысьціна. – Пасьля я праверыла па базе дадзеных хатні нумар, зь якога званілі, гэта насамрэч быў адзьдзел КДБ.
Хрысьціна ўпэўнена, што настойлівае запрашэньне прыйсьці на размову зьвязана зь яе актыўнай дзейнасьцю ў «Маладым Фронце».