BE RU EN

Дырэктар спужаўся праверкі і скончыў жыццё самагубствам

  • 15.04.2008, 12:46

У падвале ўласнага гаража звёў рахункі з жыццём дырэктар Ляснянскага дома-інтэрната для старых і інвалідаў Баранавіцкага раёна Анатоль Голас

У цыдулцы, якую ён пакінуў, усяго два словы: "Я стаміўся".

Аб'ектыўных прычын для такога ўчынку 50-гадовага дырэктара, які ўзначаліў дом-інтэрнат з 2 гады таму, у пракуратуры Баранавічаў пакуль не знайшлі. У сям'і і на працы ў Анатоля Голаса, падобна, усё было добра.

Калегі, аднак, кажуць, што ў даму-інтэрнаце чакалі нейкай праверкі, паведаміла " Советская Белоруссия".

Апошнія навіны