BE RU EN

Ангела Мэркель заклікала Еўропу падтрымаць барацьбу беларусаў за дэмакратыю

  • 15.04.2008, 14:48

Еўропа мусіць падтрымаць тых, хто змагаецца ў Беларусі за дэмакратыю і тых, хто знаходзіцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах. Пра гэта заявіла федэральны канцлер Нямеччыны Ангела Мэркель, адказваючы на пытанні дэпутатаў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў канцы свайго выступу ў межах вясновай сесіі.

Як паведаміла БелаПАН кіраўнічка НГА "Офіс за дэмакратычную Беларусь" Вольга Стужынская, Мэркель падкрэсліла, што гаворыць як прадстаўнік сваёй партыі - Хрысціянска-дэмакратычнага звязу.

У адказе на пытанне, якім чынам Еўропа можа дапамагчы беларускім прыхільнікам дэмакратычных зменаў, канцлер ФРГ заявіла пра неабходнасць "распаўсюду інфармацыі пра тых, хто знаходзіцца ў беларускіх турмах па палітычных матывах, каб яны не думалі, што пра іх забыліся".

Мэркель выказала думку, што спробы вярнуць Беларусь у дэмакратычную супольнасць краінаў Еўропы "займеюць плён".

Апошнія навіны