BE RU EN

Гучны працэс супраць удзельнікаў акцыяў прадпрымальнікаў

  • 16.04.2008, 9:03

16 красавіка ў судзе Цэнтральнага раёну Менску пачынаецца "Працэс 14-ці" -- судзяць удзельнікаў акцыяў пратэсту прадпрымальнікаў, якія пракаціліся па краіне ўзімку гэтага году.

Справу разглядацьме суддзя Алена Ілліна.

Толькі сёння перад судом паўстануць 10 чалавек - Андрэй Кім (зняволены з 31 студзеня), Міхась Пашкевіч, Аляксей Бондар, Уладзімір Сяргееў, Арцём Дубскі, Алесь Стральцоў, Андрэй Чарнышоў, Антон Койпіш, Міхась Крываў і Таццяна Цішкевіч.

Яшчэ чацвярых – Аляксандра Баразенку, Паўла Вінаградава, Міхася Субача і Максіма Дашука - сёння судзіць не будуць. Яны не паспелі азнаёміцца з матэрыяламі справы, таму працэс над імі перанеслі на няпэўны час.

Нагадаем, што на акцыю пратэсту 10 студзеня, за якую і судзяць людзей, выйшла каля 5 тысяч прадпрымальнікаў, якія ў знак пратэсту супраць дыскрымінацыйных указаў Аляксандра Лукашэнкі перакрылі праспект Незалежнасці.

Апошнія навіны