BE RU EN

Дэмакратычны freestyle для Беларусі

  • 16.04.2008, 10:27

16 красавіка ў Варшаве адбудзецца выключная акцыя салідарнасьці з Беларусьсю.

Найбольш папулярныя польскія хіп-хоп фрыстайлісты пакажуць сваё майстэрства для беларусаў.

Імпрэза пачнецца а 20.00 у клубе «Obiekt Znaleziony». Выступяць найярчэйшыя зоркі польскай фрыстайлавай сцэны: Pan Duże Pe, Procente, WSZ, Muflon і іньшыя.

Гэтым разам, замест класычнай бойкі словамі, адбудзецца здарэньня, якое можна акрэсьліць як «дэмакратычны фрыстайл». Артысты ў сваіх тэкстах будуць закранаць тэмы вольнасьці, свабоды слава і дэмакратыі.

«Лідэры беларускіх моладзевых арганізацыяў звяртаюцца з тым, каб 16 красавіка ва ўсіх краінах адбыўся дзень салідарнасьці з Беларусьсю. Гэтая імпрэза – гэта наш адказ на іх зварот» – кажа Ян Вісьнеўскі з ініцыятывы «Вольная Беларусь» -- таварыства, якое арганізуе імпрэзу.

Фінал імпрэзы адбудзецца на плошчы Пілсуцкага, дзе ўсе удзельнікі канцэрту, у знак салідарнасьці з Беларусьсю, выпусьцяць у неба сотні бела-чырвона-белых балонікаў.

Апошнія навіны