Амапаўцы дагэтуль абшукваюць людзей каля суда
- 16.04.2008, 16:24
На вачах журналіста прэс-цэнтра Хартыі'97 супрацоўнікі АМАПу абшуквалі маладзёнаў, якія праходзілі каля суда Цэнтральнага раёну Менску, дзе сёння ладзіцца працэс па справе ўдзельнікаў акцыі пратэсту прадпрымальнікаў.
Што характэрна, амапаўцы прымушалі адкрываць заплечнікі і торбы людзей, якія проста ішлі міма. Больш за тае, ішлі па процілеглым баку вуліцы Кірава, дзе знаходзіцца суд!
Нагадаем, што АМАП сёння адшчыміў ад будынка Цэнтральнага суду людзей, якія сталі з партрэтамі ўдзельнікаў "Працэсу 14-ці". Людзей выштурхалі і вялі "пад канвоем" больш за кіламетр - да станцыі метро "Першамайская".