BE RU EN

Графіці каля амбасады Беларусі ў Празе (Фота)

  • 17.04.2008, 11:21

16 красавіка ў краінах Эўропы і ЗША прайшлі акцыі салідарнасьці з беларусамі, якія бароняць сваю краіну ад дыктатуры.

У Празе моладзь, якая спачувае беларускаму люду, што жыве ва ўмовах аўтарытарнага рэжыму, зладзіла акцыю пратэсту супраць судовага працэсу, які пачаўся 16 красавіка ў Менску. На пляцоўцы вакол беларускае амбасады зьявіліся ґрафіці “16-га – Дзень салідарнасьці” і “Беларусь 1994 - ?”. Такім чынам актывісты грамадзянскай супольнасьці “Свабодная Беларусь” нагадваюць эўрапейцам, што ў краіне ў сэрцы Эўропы, дасюль пануе дыктатура.

Апошнія навіны