Шведаў паінфармавалі аб «Працэсе 14-ці» (фота)
- 18.04.2008, 11:22
"Маладыя дэмакраты", якія знаходзяцца з візітам у Швецыі, паінфармавалі яе жыхароў аб "Працэсе 14-ці", які праходзіць гэтымі днямі ў Менску над удзельнікамі акцыі прадпрымальнікаў.
У цэнтры Стакгольму 16 красавіка, у Дзень беларускай салідарнасці, яны раздалі ўлёткі аб крымінальным працэсе супраць моладзевых актывістаў.