БРСМаўцы спрабавалі справакаваць бойку ў Цэнтральным судзе Менску
- 18.04.2008, 15:06
У Цэнтральным судзе сталіцы аднавіўся працэс над 10-цю ўдзельнікамі студзеньскіх акцый пратэсту.
Як паведамляе "Наша ніва", у залі суда завязалася патасоўка, якая ледзь не перарасла ў бойку. Калі людзі пасля перапынку сталі заходзіць у залю, гэтак званыя БРСМаўцы пачалі піхаць у спіны абвінавачаных па справе і іх сяброў.
Людзі скандавалі "Ганьба" і патрабавалі выдаліць хуліганаў, але суддзя іх пакінула.