Лукашенка зняў міністра сельскай гаспадаркі
- 18.04.2008, 15:30
Аляксандар Лукашенка ў пятніцу прызначыў Сямёна Шапіру міністрам сельскай гаспадаркі і харчавання, пазбавіўшы гэтай пасады Леаніда Русака, паведамілі "Интэрфаксу" ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
З 1999 па 2004 год С.Шапіра ўзначальваў галоўнае кіраўніцтва, а затым дэпартамент эканомікі міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання рэспублікі. З 2004 года і да прызначэння на пост міністра з’яўляўся генеральным дырэктарам ОАО "Агракамбінат Дзяржынскі".
Раней Минсельгаспрад узначальваў Леанід Русак. Аб яго далейшым лёсе нічога не паведамляецца.