BE RU EN

Лукашэнка прызначыў новага галоўнага ідэолага – Усевалада Янчэўскага

  • 18.04.2008, 17:32

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Усевалада Янчэўскага памочнікам прэзідэнта - начальнікам Галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення сваёй адміністрацыі. Раней гэтую пасаду займаў Алег Праляскоўскі.

Прызначаючы У.Янчэўскага, "кіраўнік дзяржавы падкрэсліў важнасць пабудовы цэласнай ідэалагічнай працы ў Беларусі", - адзначылі ў прэзідэнцкай прэс-службе. "Кадры ідэалагічнага фронта – гэта адзінкавы тавар", - заявіў А.Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў "прафесійныя і арганізацыйныя якасці У.Янчэўскага, які ў свой час узначальваў Беларускі патрыятычны саюз моладзі", адзначылі ў прэс-службе.

Усевалад Янчэўскі быў намеснікам начальніка галоўнага ўпраўлення – начальнікам упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай працы галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. Яшчэ раней Янчэўскі стаяў ля вытокаў стварэння пралукашэнкаўскага Беларускага патрыятычнага саюза моладзі, які пазней стаў Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі (БРСМ).

Апошнія навіны