BE RU EN

Каманда Салея выйграла, а клуб братоў Касціцыных прайграў

  • 18.04.2008, 18:27

Клуб НХЛ "Каларада", за які выступае баларус Руслан Салей, выйграў у "Мінесоты" ў пятым матчы 1/8 фінала Кубка Стэнлі.

"Каларада" атрымаў перамогу ў гасцях з лікам 3:2. Цяпер агульны лік у серыі да чатырох перамог стаў 3:2 на карысць каманды Салея.

А вось "Манрэаль", за які выступаюць браты Сяргей і Андрэй Касціцыны, дома з буйным лікам прайграў "Бостану" - 1:5. У серыі па-ранейшаму наперадзе "Манрэаль" - 3:2.

Чарговыя матчы "Манрэаль" і "Каларада" правядуць 19 красавіка.

Апошнія навіны