BE RU EN

У беларускім войску загінуў салдат

  • 2.04.2008, 9:23

Выконваючы падрыхтоўчае практыкаванне на танкадроме ў аб'яднаным навучальным цэнтры Узброеных Сілаў, адзін з курсантаў навучальнай часткі наехаў на дрэва.

Баявая машына заглухла і скацілася на абломак дрэва. Удар прыйшоўся ў люк запаснога выхаду, які знаходзіцца за сядзеннем механіка-кіроўцы. У выніку люк быў выламаны, а вайсковец атрымаў траўму, несумяшчальную з жыццём, паведамляе СТВ.

Падрабязнасці здарэння высвятляюцца. Аднак, ужо сёння спецыялісты сцвярджаюць, што гэты выпадак абумоўлены збегам акалічнасцяў. То бок, няшчасны выпадак?

Апошнія навіны