BE RU EN

Вячаслаў Кебіч: «Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі» – штучнае свята

  • 2.04.2008, 14:06

Лукашэнка павіншаваў сёння з «днём яднання» жыхароў Беларусі і Расеі. Аднак святам 2 красавіка не лічыць не толькі большасць грамадзян нашай краіны, але і такія па-прарасейску арыентаваныя палітыкі, як былы прэм'ер-міністр Вячаслаў Кебіч.

У сваёй кнізе «Спакуса ўладай» з нагоды 2 красавіка Вячаслаў Францавіч піша літаральна наступнае: «Мы з незвычайнай лёгкасцю аб'яўляем і адмяняем святы, не думаючы пра тое, ці лічыць іх такімі сам народ, і ці сапраўды тая або іншая падзея заслугоўвае занясення ў адмысловы рэестр…

Дзень яднання народаў Беларусі і Расеі? Ці шмат хто памятае, што ён адзначаецца 2 красавіка? І ужо сапраўды не ведаюць, чаму ў гэты дзень. Таму што свята носіць штучны характар…

Яднання дзяржаў, якое мелася на ўвазе пры заснаванні гэтага свята, не адбылося і па сёння. Больш за тое, у апошнія гады паміж нашымі краінамі час ад часу ўспыхваюць канфлікты, якія могуць стварыць уражанне, што мы рухаемся ў зваротным кірунку…»

Апошнія навіны