Даішнікі, якія зладзілі «жывы шчыт», паказалі твары (Фота, відэа)
- 21.04.2008, 9:53
На месцы найгучнейшага беларускага ДТЗ правялі следчы эксперымент.
2 сакавіка на 8 кіламетры трасы Менск-Мікашэвічы, дзе ў пачатку сакавіка супрацоўнікі ДАІ дзеля спынення п'янага крымінальніка, які ехаў на велізарнай хуткасці без правоў і на чужой машыне, зладзілі "жывы шчыт" з чатырох выпадковых машынаў. Самы жах гісторыі ў тым, што людзям выйсці з аўтамабіляў не дазволілі... "Гольф" парушальніка-зуха спыніўся, урэзаўшыся ў БМВ, на заднім сядзенні якога спала 3-гадовая дзяўчынка. На шчасце, чалавечых ахвяраў у гэтай аварыі не было. У медыі гісторыя з "жывым шчытом" трапіла праз паўтары тыдні. І толькі пасля гэтага распачалі дзве крымінальныя справы. Адну супраць п'янага кіроўцы Менцюка. Другую - супраць чатырох даішнікаў за злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі.
19 сакавіка пацярпелыя і даішнікі, якія рызыкнулі іх жыццём, зноў сустрэліся на той самай дарозе.

Следчы Васіль Папін распавядае пацярпелым з "жывога шчыта" пра працяканне следчага эксперыменту.
Фота: БРУШКО Зміцер.

Усё дзеянні бесперапынна запісваюцца на відэакамеру.
Фота: Зміцер БРУШКО

Трасу Менск-Мікашэвічы перакрылі за 15 хвілін да пачатку следчага эксперыменту. Машыны "жывога шчыта" выставілі гэтак сама, як і 2 сакавіка, за секунды да ДТЗ. У другой паласе - аўта Юрыя Пашкевіча, найбольш пацярпелага ўдзельніка аварыі. Натуральна, непадлеглы рамонту БМВ на месца следчага эксперыменту не павезлі. Замест яго белы "Фольксваген".
Фота: Зміцер БРУШКО

Адну з машынаў ДАІ, паставілі на з'ездзе з трасы, другую (на фота) у 15-20 метрах ад "жывога шчыта". Менавіта з гэтай пазіцыі даішнікі спынялі цывільныя аўтамабілі.Фота: Зміцер БРУШКО

Юры Пашкевіч паказаў, як пашыхтавалі машыны…
Фота: Зміцер БРУШКО

… і прадэманстраваў, як яго спыніў даішнік.
Фота: Зміцер БРУШКО

Зараз даішнікі распавядаюць, як спынялі "жывы шчыт".
Злева направа: даішнік, які выйшаў на трасу і паказваў кіроўцам, у якім месцы спыняцца. Далей - следчы, які вядзе справу. Крайні справа ў цывільным адзенні - яшчэ адзін даішнік, адказны па крымінальным артыкуле.

- У момант удару я адскочыў, - сказаў гаішнік, стоячы на другой паласе. Там жа, дзе была машына Юрыя Пашкевіча.Фота: Зміцер БРУШКО

Усіх чацвярых (у цывільным адзенні) будуць судзіць за перавышэнне ўлады ці службовых паўнамоцтваў. Следства ідзе па 1-й частцы 424 артыкула КК.
Фота: Зміцер БРУШКО

Ім пагражае: "пазбаўленне права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю са штрафам альбо пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады ці займацца пэўнай дзейнасцю".Фота: Зміцер БРУШКО

Так "жывы шчыт" і машыны ДАІ стаялі за некалькі імгненняў да аварыі.Фота: Зміцер БРУШКО

Маленькая Лера таксама прыехала на следчы эксперымент.Фота: Зміцер БРУШКО