«Еўрапейская Беларусь» – свабода і дабрабыт для кожнага (Фота)
- 21.04.2008, 17:11
Транспарант з такім лозунгам з’явіўся на мосце ў цэнтры Менска. Акцыю правялі актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».
Па словам актывістаў, такім чынам яны даводзяць людзям пра ідэі і мэты грамадзянскай кампаніі “Еўрапейская Беларусь”.
“Такой будзе наша краіна, калі далучыцца да Еўразвязу – свабоднай, дэмакратычнай і заможнай”, -- адзначаюць удзельнікі акцыі.