Паўла Севярынца судзяць за свабоду сумленьня
- 22.04.2008, 11:05
22 красавіка ў Маскоўскім раённым судзе Менска а 10 гадзіне пачаўся судовы працэс над сустаршынем "Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі" Паўлам Севярынцам.
Палітыка вінавацяць у парушэньні парадку збора подпісаў пад заканадаўчай ініцыятывай аб зьмене закона “Аб свабодзе веравызнаньня і рэлігійных арганізацый”. Раней пратаколы за такое ж парушэньне былі складзеныя на юрыста Луканіна і пастара Ганчарэнку. Мяркуецца, што суд над іншымі ўдзельнікамі падпісной кампаніі адбудзецца таксама неўзабаве.