BE RU EN

За шпацыр голым менчука надоўга схавалі ў «вар’ятню» (Відэа)

  • 22.04.2008, 10:40

Медыкі вырашылі працягнуць псіхолага-псіхіятрычную экспертызу менчука, затрыманага голым каля Вечнага агню на плошчы Перамогі ў Менску.

Пра гэта "Інтэрфаксу" паведаміў начальнік папярэдняга расследавання Партызанскага РУУС Менска Юры Кухар.

"Прынята рашэнне, што затрыманы будзе праходзіць псіхіятрычную экспертызу яшчэ тыдзень", распавёў Ю.Кухар. Па ягоных словах, "такое рашэнне прынята ў сувязі з тым, што яму высунута абвінавачанне ўжо па двух артыкулах - хуліганства і здзек над помнікам". Ён удакладніў, што "раней у дачыненні затрыманага была распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 339 "Хуліганства", пасля следства вырашыла распачаць крымінальную справу па ч. 2 арт. 346 "Здзек над гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі" Крымінальнага кодэксу Беларусі".

Як раней паведамляў "Інтэрфакс" са спасылкай на Ю.Кухара, 13 сакавіка ў Менску каля Вечнага агню на плошчы Перамогі быў затрыманы голы 19-гадовы навучэнец адной з менскіх ПТВ. Пры затрыманні ён учыніў супраціў супрацоўнікам міліцыі, а таксама сарваў у аднаго з іх фуражку, у другога - бэдж, які кінуў у Вечны агонь, паведаміў суразмоўца агенцтва.

Голага юнака ўвечар каля Вечнага агню заўважыў мужчына і падышоў пацікавіцца, чаму той у такім выглядзе знаходзіцца каля помніка. Юнак паспрабаваў штурхнуць мужчыну. Яшчэ два грамадзяніна спусціліся ў метро і выклікалі міліцыю.

Маладзён быў змешчаны ў Рэспубліканскую клінічную псіхіятрычную лякарню (пас. Навінкі).

Апошнія навіны