Апазыцыйнай моладзі не даюць рэкамэндацый для паступленьня ў вну
- 22.04.2008, 10:59
Сяброўстава ў Партыі БНФ, як высветлілася, не надта добрая рэкамендацыя на сумоўі…
21 красавіка ў Віцебску моладзевыя актывісты Партыі БНФ Аляксандар Кузьняцоў, Юля Міхайлава, Вікторыя і Хрысьціна Чыж прайшлі сумоўе для абітурыентаў, якія плянуюць паступаць на факультэт правазнаўства і юрыдычнага права пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Пятра Машэрава. Ніхто зь сябраў Моладзі БНФ рэкамэндацыі не атрымаў.
"Нас запытвалі, чаму хочам стаць юрыстамі, - распавядае лідэр Моладзі БНФ у Віцебску Аляксандр Кузьняцоў. - Мы адказвалі, што абураныя парушэньнямі правоў чалавека ў Беларусі, што нязгодныя з затрыманьнямі па палітычных матывах, зь перасьледам студэнтаў. Нам сказалі, што рэкамэндацыі мы не атрымаем. Атрымліваецца, што ў Беларусі "нязгодных" абітурыентаў не дапускаюць нават да ўступных іспытаў", цытуе Кузьняцова прэс-служба Партыі БНФ.