BE RU EN

Урад плануе «разабрацца» са стратнымі прыватными кампаніямі

  • 22.04.2008, 12:02

Першы віцэ-прэм'ер ураду Беларусі Уладзімір Сямашка плануе "разабрацца" з прыватнымі стратнымі прадпрыемствамі.

"Па выніках двух месяцаў мы маем 435 стратных прадпрыемстваў без ведамнай падпарадкаванасці, гэта значыць прыватных кампаній. У чым сэнс стратнай працы для прыватнай кампаніі - незразумела. Хутчэй за ўсё, яны штучна паказваюць стратнасць, каб ухіліцца ад падаткаў. З імі трэба разабрацца", - сказаў У.Сямашка на паседжанні Савету міністраў.

Усяго, па ягоных звестках, у Беларусі на 1 сакавіка 2008 года налічвалася 1565 стратных прадпрыемстваў, што складае 15,1% ад іх агульнай колькасці супраць 22,3% на 1 сакавіка 2007 года.

Пры гэтым У.Сямашка падкрэсліў, што "да канца года нам неабходна вывесці на нястратную працу стратныя валаўтваральныя прадпрыемствы".

Прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі паведаміў падчас паседжання, што з 166 валаўтваральных прадпрыемстваў стратнымі на 1 сакавіка былі 13. У сувязі з чым асаблівую трывогу прэм'ера выклікае праца ўпраўленцаў у міністэрствах і ведамствах.

Апошнія навіны